Nomina Anatomica Alboruthenica (выпуск III) (БНТ)

(1845 артыкулаў)

Nomina Anatomica Alboruthenica (выпуск III) (БНТ)

Створана на падставе:

Nomina anatomica alboruthenica (выпуск III). Менск: Інбелкульт, 1929. (часткова)

Прадмова

Спосаб апрацаваньня гэтага проекту нэўралёгічнае тэрмінолёгіі і тэрмінолёгіі органаў адчуваньняў, агульнага пакрыцьця і дзядзінаў чалавечага цела застаўся ранейшы (бач. выпуск I i II „Nomina anatomica alboruthenica”).

Апроч раней паказаных крыніц, былі выкарыстаны яшчэ наступныя:

1. Rauber.-Kopsch. Lehrbuch und Atlas der Anatomie des Menschen Abt. 5: Nervensystem und Abt. 6: Sinnesorgane. Leipzig 1923.

2. Руководство анатоміи человѣка А. Раубера. Томъ 6: Ученіе объ органахъ чувствъ. Петроградъ 1915.

3. В. Шпальтегольцъ. Атласъ по анатоміи человѣка. Ч. 3, вып. 2 Москва 1916 г.

4. Rouviére. Anatomie humaine descriptive et topographique. Paris 1927.

Месца націскаў у беларускім тэксьце за адсутнасьцю адпаведных знакаў у некаторых разох адзначаецца курсыўнымі літарамі.

Слоўнік мэдычнае тэрмінолёгіі, як і ўсе папярэднія тэрмінолёгіі, выходзіць у сьвет як проект і мае дыскусыйны характар. У далейшым ён можа зьмяняцца, калі запатрабуе таго штодзённая практыка, але для аўтараў падручнікаў гэтая тэрмінолёгія зьяўляецца абавязковаю, покі ня зроблены будуць зьмены, прынятым у БАН парадкам.

Выпускаючы у сьвет кожную тэрмінолёгію, Інстытут Навуковае Мовы і далей зьбірае тэрмінолёгічны матар‘ял – народны і літаратурны, каб у наступных выданьнях пашыраць і выпраўляць тое, што на падставе новых даных будзе вымагаць патрэбных дадаткаў і паправак.

Даць дакладную і дасканалую тэрмінолёгію, якая-б у поўнай меры адпавядала навуковасьці і практычнасьці − справа нялёгкая – І. Н. М. лічыць, што ўдасканаліць сваю работу ён зможа толькі ў тым выпадку, калі на помач яму прыдзе актыўная праца ўсіх зацікаўленых асоб і ўстаноў. Дзеля гэтага Інстытут Навуковае Мовы зварачаецца да ўсіх з просьбаю надсылаць яму свае ўвагі і папраўкі.

Сабраны матар’ял з тае ці іншае галіны навукі або ўвагі да тае ці іншае надрукаванае тэрмінолёгіі трэба пасылаць у Інбелкульт (Менск, Рэволюцыйная вул., № 21) на імя Інстытуту Навуковае Мовы. Корэспондэнцыя на імя БАН паштовай аплаце не падлягае.

Люты 1928 г.

Інстытут Навуковае Мовы.

Увагі

202) ependyma−atis, n. [τò έπένδὐμα=ό έπενδὐτης (έπί-на; ένδὐνω= ένδύω − надзяю; ὲπενδύω – надзяю паверх) – верхняя сукенка.

203) Intumescentia−ae, f. [intumesco – tumui − mescere. 3 − набракаць, напухаць, надзімацца, павялічвацца, расьці] – літаральна можна было-б перадаць словамі „набракласьць”, „напухласьць”. Папольску „nabrzmienie”, укр. „потовщення”.

204) Поўная назва: „пярэдні пучок паміж галаўнымі і сьпіннымі мазгамі. Палаціне галаўныя мазгі называюцца адным словам „cerebrum” і скарачэньне гэтага доўгага тэрміна можа быць зроблена лепш, чым пабеларуску. Палаціне толькі другая частка тэрміна недакладная, бо пучок ідзе не да восьцяў, як выходзіць паводле літаральнага значэньня тэрміна (… spinalis), але да сьпінных мазгоў, тым часам слова medulla прапушчана. Пабелар. і першая частка тэрміну ня зусім дакладная („мазгова…”) бо ёсьць-жа і галаўныя і сьпінныя мазгі, але злучэньня больш, чым двух слоў, беларуская мова ня церпіць, і такі (дакладны) тэрмін (галаўномазговасьпінна-мазговы пучок) быў-бы вельмі нязграбным і няжыцьцёвым.

205) Тэрмін „тракт” дапасованы да пэўных анатомічных утварэньняў − пучок валокнаў, што злучаюць паасобныя часткі нэрвовае сыстэмы. Тэрмін „шлях” мае дастасаваньне да некалькіх трактаў, аб‘яднаных фізыёлёгічна. Розьніца ясна відаць з прыкладаў: „зрочны тракт” (ад chiasma n. n. opt. да thalamus opt., corp. genic. lat. i corp. quadrigem. ant.) I „зрочны шлях” (увесь шлях зрочнага ўзбуджэньня ад сеткавіцы да патылічнае кары).

206) Cinereus-a-um. [cinis-eris, m. – попел] − літаральна значыць: падобны да попелу, папялісты. У pac. і укр. Тэрмінолёгіі прынята: серый, сірий, бо параўнаньне да попелу выдаецца цяпер ня так відавочным, як тым анатомам, што давалі назву: tuber cinereum. Папольску popielaty.

207) Clavus-i, m. – цьвік, мазоль. Clavis-is, f. − ключ. Clava-ae, f. [ή κλάβα−ό κλάδος − галіна, булава, дубіна, сукаваты кій] (Крон. 90).

208) Calamus-i, m. [ό κάλαμος − трысьціна, дудка, пішчалка, сьцябло, салома. Metencephalon-i, n. [meta=μετά − за, ззаду; τò ὲγκέφαλον=ό ὲγκέφαλος (ὲν-у, ή κεφαλή − галава) − тое, што ў галаве − мазгі і мозачкі].

210) Рака робіць паварот − луку, лукавіну.

211) Flocculus-i, m. − зьменшанае ад floccus-i, m. — касмык, жмут. Пол. kłaczek, укр. жмуток.

212) Quadrigeminus-a-um [quadri... − 4, geminus—блізьнюк].

213) Prosencephalon-i, n. [pros=πρòς − перад].

214) Thalamus-i, m, [ό ϑάλαμος − спальня, ложак мужа з жонкаю, жаночая спальня камора для схову каштоўнасьцяў, крыёўка, спод карабля].

215) Pulvinar−aris, n. падушка, ложак.

216) Telencephalon-i n, [τέλει − у канцы, здалёк; τò τέλος − канец, вынік, апошняя граніца, канец жыцьця, сьмерць].

217) Hippocampus-i, m. [ό ίππὀκαμπος (ό ίππος − конь; ό κάμπος — загіб, выгіб; ἠ καμπη − кіт) − морская мітычная жывела, падобная да каня, з рыб’ім загнутым хвастом.

218) Гл. ўв. 110.

219) Спачатку было прынята: digitationes − пальцаватасьці, як granulationes − зернаватасьці (гл. тэр. № 5367).

220) Tapetum-i, n. − „Ковер“(Крон. 522) пабелар. „кілім” (Нас. 230), паўкр. „килим”, папольску прынята „obicie”.

221) Claustrum-i, n. Замок, засаўка, запора, плот, агарожа, агароджанае месца, манастыр, кляштар.

222) Arachnoidea-ae, f. [ἡ ἀράχνη − павук, павуціна, τò εἶδος − постаць].

223) Ambiens−ntis ad ambio−ii−itum−ire 4−абыходзіць, абкружаць.

224) Ophthalmicus-a-um agophthalmos − вока, [ό όφϑαλμός − вока, зрок, слонца і месяц (вочы неба), сьвятло, усякая рэч, каштоўная як вока]. N. ophthalmicus − літаральна: „вочная нэрва”, і гэтак перакладаецца ў польскай, украінскай, нямецкай тэрміналёгіях. Але-ж частка разгаліненьняў гэтае нэрвы ідзе не да вока, і дзеля гэтага ў расійскай тэрміналёгіі прынята іншая назва: „глазничный нерв”.

225) Cilium-ii, n. − вейка. N. n. ciliares называюцца так не таму, што ідуць да веек, але таму, што яны падобны да веек.

226) N. masticatorius аддае галінкі да ўсіх цягліц, што прымаюць удзел у жаваньні, у тым ліку і да n. masseter.

227) Cochlea-ae, f. (ó κόχλος) — сьлімак. Папольску прынята „ślimak”, паукр. − „слимак”, парасійску − „улитка”. Праектавалася і пабелар. „сьлімак”, але Гал. тэрм. кам. зьмяніла, грунтуючыся на тым, што ня ўсе сьлімакі маюць кохлеарыформна закручаную чарапашынку.

228) Nodosus-a-um − вузлаваты, a ganglion-ii, n. − вузел. Выходзіць таўталёгія: „вузлаваты вузел”. Гэтая таўталёгія ў ўкр. тэрм. абходзіцца тым, што ў ёй ganglion наогул застаецца без перакладу: вузловий ганглій. Папольску ganglion усюды перадаецца словам zwój, і ў даным выпадку таўталёгіі няма: zwój węzłowy. Pac. спроба: „пучковидный узел” ня вельмі удалая.

229) „Крапіла” зьяўляецца народнаю беларускаю назваю.

230) Разьмежаваць n. n. clunium i n. n. glutaei нялёгка, (выходзячы са значэньня лацінскіх назваў) і дзеля гэтага яны ў укр. і польск. тэрміналёгіі блытаюцца: n. n. pośladkowe, нерви сідничні. Парасійску зроблена спроба размежаваць ix: Clunis-is, m. (it. Clunes-ium. pl. Horat.) − задніца, зад.

231) Гл. ўв. 186.

232) Форма Гал. тэрм. кам.: „сымпатыйная”.

233) „Пачуцьцё” гневу, „пачуцьцё” радасьці і г. д.; „адчуваньне” гукаў, белага колеру, формы рэчаў і г. д.

234) Згодна з сэнсам слова bulbus і ўжываньнем дзеля яго перакладу слова „цыбуліна” (тэрм. № 3430, 3580), тут таксама трэба было-б сказаць: „вочная цыбуліна”, што правільна, але выклікае ў людзей такую ўсьмешку, якое „вочны яблык” не выклікае, можа, дзеля прывычкі да расійскага „глазного яблока”.

235) Гэограф. тэрм.

236) Sclera-ae, f. [σκληρός-ά-όν − цьвёрды, сухі, востры, суровы]. Папольску − „twardówka”. Назва „бялочная абалонка” (белочная оболочка) выходзіць з тых-жа разуменьняў, што tunica albuginea і, такім чынам, перакладам слова „sclera” не зьяўляецца.

237) Cornea-ae, f. [cornu, n. − рог]. Літаральна „роговица”, але ў Драздовіча ёсьць назва „празарока”, што добра перадае фізыёлёгічнае значэньне, якое мае „cornea”.

238) Rete-is, n. − сетка. Retina-ae, f. − папольску „siatkówka”, паўкр. „сітківка”.

239) Гл. ўв. 54. Tarsus palpebralis складаецца не з храстковае тканкі. Польская назва „tarczka” і беларуская − „шчыток” лепш падходзяць, чым pac. і ўкр. „хрящ”.

240) Іначай: „веенкі”.

241) Pingue-is, n. − тлушч; зьмяншэньне: „тлушчык”. Папольску pinguecula перадаецца проста словам „tłuszczyk”, паўкр.: „сполучнична пляма”, парасійску апісальна: „желтоватое пятно на белочной оболочкё глаза у пожилых людей” (ОКС).

242) Rivus-i, m. − ручай, канава.

243) Гл. ўв. 178.

244) Flacceo−ui−ere, 2 i flaccesco−ui−ere, 3 вянуць, слабець. Flaccida — папольску „wiotka”, паўкр. „в'яла”. 

245) ό τράγος − казёл.

246) Auris-is, f. − вуха; auricula-ae. f. − вушка.

247) Helix-icis, f. [ἡ ελιξ-ικος − усё скручанае, вір вады, кругі вужа, вусы вінаграду, плюшчу, кудры, нараменьнік, закрутка вуха].

248) Cutis-is, f. [τò σκῦτος=κύτος-εος − пакрыцьцё, павалока, скура, кара; рэчы, зробленыя са скуры: вобуй, біч, шчыт=scutum].

Epidermis-is, f. [epi − над, на, derma − скура].

Corium-i, n. [τò χόριον − скура, скура на целе (ням. Haut), скура, зьдзертая з цела (ням. Leder), скура вырабленая, рэмень, кара, скурка апэльсіну, лушпа, луска, скарынка на хлебе].

249) Matrix-icis, f. − матка (саміца), што корміць сваіх дзяцей; пень, ад якога растуць галіны; крынща, пачатак, маціца, маці, мэтрыка.

250) Regio-onis, f. − лінія, кірунак, граніца, мяжа, шлях, старана, край, частка краю, краіна, ваколіца. Мэд. тэрм. кам. прапанавала: „ваколіца”, „дзялянка”. Польск. „okolica”, укр. „ділянка”.

Паведаміць пра недакладнасьць