Створана на падставе:
Ваенны руска-беларускі слоўнік. Менск: Інстытут мовазнаўства, 1933. (часткова)
Укладальнікі
Ваенна-Тэрміналагічная камісія: Старшыня камісіі Кобленц, Члены камісіі: Калента, Карвоўскі, Мацюкевіч, Пятроў, Юргілевіч, Якубовіч, Яноўскі і сакратар Саломенік.
Адказны рэдактар Я. Мацюкевіч.
Стыльрэдактар А. Саломенік.
Тэхнічны рэдактар Ул. Сьвірыдаў.
Адказны карэктар Я. Раманоўская.
Здана ў друк 13/II 1933 г.
Вышла з друку 25-VI 1933 г.
Прадмова
Ваенна-тэрміналёгічная камісія пры Інстытуце Мовазнаўства АН паставіла перад сабой задачу − даць байцу Чырвонай арміі, асабліва тэрытарыяльных часьцей, слоўнік спэцыяльна ваенных тэрмінаў на беларускай мове.
Пры ўкладаньні слоўніка ваенна-тэрміналёгічная камісія выходзіла з наступных прынцыпаў: 1) даць у невялікім слоўніку максымум тых тэрмінаў, якія зараз укараняюцца ў арміі ў сувязі з насычэньнем яе новай тэхнікай, матарызацыяй і мэханізацыяй; 2) даць такі слоўнік, які быў-бы пазбаўлены архаізмаў, палёнізмаў, што імкнупіся ўкараняць у армію нацдэмы, выходзячы з клясавых буржуазна-рэстаўратарскіх тэндэнцый, сваім „Практычным беларускім вайсковым слоўнікам”.
Магчыма, слоўнік мае рад недахопаў. Гэтыя недахопы могуць быць выяўлены і выпраўленьі толькі пры актыўнай дапамозе саміх байцоу Чырвонай арміі. Таму ваен.-тэрм. кам. зварачаецца да ўсіх байцоў Чырвонай арміі, якія будуць карыстацца слоўнікам, прысылаць у камісію свае заўвагі на слоўнік, каб у другім выданьні ўсе недахопы выправіць.
Для ўкладаньня рускага тэксту слоўніка скарыстаны статуты і настаўленьні для часьцей Чырвонай арміі, а таксама „Военный немецко-русский словарь“ і „Польско-русский словарь” Дзяржаўнага слоўніка-энцыклёпэдычнага выдавецтва (Москва, ОГИЗ, РСФСР, 1931 г.).
В.-Т. К.