-
1
асочнік — лясны служка, які асочваў звяроў (рабіў асочку, аблаву) і памагаў панам на паляванні [Сыракомля]
-
2
асьміна — старая мера аб'ёму (чаго-небудзь сыпкага), або ёмістасць на тры пуды збожжа [Сыракомля]
-
3
барліна — драўлянае рачное судна для перавозкі грузаў; тое, што і барка [Сыракомля]
-
4
віціна — скручаная лаза, якой вяжуць плыты, або крытае судна па рацэ [Сыракомля]
-
5
гапелька — у значэнні: зашмарга, пятля [Сыракомля]
-
6
гарапнік — біч, кароткі раменны бізун [Сыракомля]
-
7
дзяга — папруга, пасак, рамень [Сыракомля]
-
8
кадаўб — драўляная пасудзіна, выдзеўбаная з суцэльнага кавалка драўніны [Сыракомля]
-
9
куколь — пустазелле, якое расце ў збажыне [Сыракомля]
-
10
лешка — града [Сыракомля]
-
11
машок — памяншальная форма слова мох [Сыракомля]
-
12
нашча — нічога не еўшы [Сыракомля]
-
13
паля — бервяно, апора ў збудаваннях (прыкладам, мост на палях) [Сыракомля]
-
14
плахта — тканіна кустарнага вырабу, жаночае адзенне кшталту спадніцы [Сыракомля]
-
15
пярэсмык — вузкая паласа (паміж двумя абсягамі лесу, балота) [Сыракомля]
-
16
рочыць — прадказваць (лёс, будучыню) [Сыракомля]
-
17
тынф — дробная манета [Сыракомля]
-
18
фашына — звязаны пук дубцоў ці чароту для ўмацавання грэбляў, накопаў, плацін і інш. [Сыракомля]
-
19
шайтан — у значэнні: злы дух, сатана [Сыракомля]
-
20
ягамосць — форма звароту; пан, васпан [Сыракомля]
На запыт знайшлося 20 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць