 |
На ваш запыт знойдзены артыкулаў
Заўважце наступнае:
- Ня трэба ўводзіць адналітарныя словы (і, а, у).
- Ня трэба ўводзіць вельмі распаўсюджаныя словы (калі, але, трэба і г.д.). Выкарыстоўвайце найменей распаўсюджаныя словы.
- Уводзьце слова менавіта ў той форме, у якой вы хочаце яго адшукаць (напрыклад, шукаць і шукаю — розныя для пошуку словы).
Калі Вы хочаце адшукаць розныя формы аднаго і таго ж слова, паспрабуйце пошук з зоркай, напр.: зорн*.
- Калі Вы шукаеце беларускі тэкст, карыстайцеся беларускімі літарамі (и і у замест і і ў — не падтрымліваецца).
- Калі Вы шукаеце слова, у якім ёсьць дыякрытычныя літары (літары з "гучкамі" ў лацінічным тэксьце), уводзьце менавіта гэтыя літары.
- Памятайце, што частка тэкстаў выкарыстоўвае клясычны правапіс, частка — правапіс, унармаваны ў 1933 г.
- Калі Вы шукаеце толькі па адному слоўніку/энцыкляпэдыі, паспрабуйце пашукаць па ўсім.
-
абабраць — прыбраць, упрыгожыць.
Уся хата кілімамі (каберцамі) абабрана.
-
абадвы, абыдва — двое мужчын.
Глядзелі абадвы рот разінуўшы.
-
абалонь — кругляк, бярвяно без сарцавіны.
Доўга ляжала бярно, стрыжань выгніў, абалонь засталася.
-
абалынка — хмурынка, аблачынка.
Набегла абалынка й сонейка схавала.
-
абарэц — сетка лавіць рыбу.
Абарцом троху й налавілі шчупачкоў.
-
абасваіцца — асвойтацца, абвыкнуцца.
Дзікаватая была котка, а цяпер абасваілася, аббылася.
-
аббіты — дасведчаны, абчасаны жыццём.
Ты ж троху вопытны, аббіты малец.
-
абвіднецца — развіднецца, днець.
Абвіднелася - тады й рушылі ў дарогу.
-
абгаркі — абгарэлыя дошкі, бярвенцы.
Цягала з пагарышча абгаркі, хату лапіла, сенцы лапіла.
-
абдаўжыцца — залезці ў даўгі.
Ён прыехаў, яна карміла, паіла яго, абдаўжылася.
-
абдзёрак — кавалачак бульбіны, калі дзяруць на тарцы.
Бульбу на клёцкі драла - целая міса абдзёркаў.
-
абдзіртус — той, на якім адзежа хутка рвецца, абадранец.
На абдзірстуса адзежы не напасешся.
-
абдужыць — перамагчы, перасіліць.
І абдужыў яго тады ў тым спаборніцтве.
-
аб'есці — наесціся ўволю, сагнаць смак.
Аб'елі шчупакоў, язі будуць наставаць, тады ўжо іх пад'ядзём.
-
абечая, абячэўка — сценкі рэшата (сіта).
Лопнула абечая, і хоць праз пальцы прасейвай муку.
-
абжыцца, ажыцца — завесці гаспадарку, угрунтавацца.
Абжыўся, хатку сабе паставіў там, на ўзгорку.
-
абзыў — вясціна, водгук.
Ад яго й абзыву німа.
-
абзыўкі — водгулле, водгалас, рэха.
Малая ўжо разумеіць, якія абзыўкі ад матацыкла.
-
абірыш — апаследкі садавіны.
Адны абірышы засталіся, лепшыя яблыкі ўсе павыбіралі.
-
абкаравіць — запэцкаць, вымазаць у нешта.
Пакуль з ямы вылез, увесь свой хворс абкаравіў.
|
 |
|