Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Вераценніцавыя (Anguidae). Сямейства рэптылій падатрада яшчаркі (Sauria). Амаль для ўсіх відаў яго характэрна змеепадобнае цела і адсутнасць канечнасцей. Цела ўкрыта зверху і знізу чарапіцападобнай луской, пад якой суцэльным панцырам размешчаны касцявыя пласцінкі, пранізаныя сістэмай тонкіх канальцаў. Галава зверху пакрыта сіметрычна размешчанымі буйнымі шчыткамі, паміж якімі вялікі патылічны шчыток. Характэрна таксама наяўнасць раздзельных і рухомых павек, круглай зрэнкі. Язык кароткі, з больш тоўстай задняй часткай і звужанай пярэдняй, якая мае выразку і пакрыта лускападобнымі сасочкамі. Сямейства ўключае каля 10 родаў, якія пашыраны ў Эўразіі, Амерыцы і Паўночнай Афрыцы. У Беларусі пашыраны прадстаўнік роду вераценніц (Anguis) - вераценніца ломкая, адметныя асаблівасці якой - адсутнасць па баках тулава складак скуры, наяўнасць закругленай і гладкай лускі на тулаве і хвасце. Хвост ломкі, здольны да аўтатаміі і рэгенерацыі.

Земнаводныя і паўзуны   Земнаводныя і паўзуны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008