![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Варыянт (франц. variante ад лац. varians [род. склон variantis] - той [тое], хто [што] зменьваецца), у мастацтве аўтарскі паўтор твора або якіх-небудзь яго частак з некаторымі зменамі. У тым ліку: змены кампазіцыйнага і колеравага рашэнняў, рухаў, поз выяўленых людзей, змены пункту гледжання на вызначаны аб'ект. У сюжэтных кампазіцыях сустракаюцца поўныя змены выявы пры захаванні агульнага зместу. Пры ўсіх умовах В. прадугледжвае падабенства да арыгінала. |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|