Дэісус (ад грэч. deesis - маленне), у сярэдневяковым (пераважна ўсходнеэўрапейскім) мастацтве кампазіцыя, якая ўключае выявы Хрыста (пасярэдзіне) і звернутых да яго ў малітоўных позах Маці Боскай і Яна Папярэдніка; найбольш пашыраны ў дробнай пластыцы, манументальных і станковых (абраз) жывапісных выявах.