Контрфорс (ад франц. contreforce - процідзейная сіла), каменныя цагляныя папярочныя сценкі (вертыкальныя выступы ці рэбры), размешчаныя знадворку будынка. К. узмацняе асноўную нясучую канструкцыю збудавання, успрымае цяжар ад скляпенняў, ціск грунту; адзін з асноўных элементаў гатычнай архітэктуры. У будынках у Беларусі выкарыстоўваецца з 16 ст. (гл. таксама Готыка, Аркбутан).

Паведаміць пра недакладнасьць