Крыжова-купальны храм, тып культавага збудавання, які сфармаваўся ў Візантыі ў 6-12 стст. Канструкцыйна ўяўляе сабой чатыры вертыкальныя апоры, на якія з дапамогай ветразяў абапіраюцца барабан і купал. Унутраная прастора храма падзяляецца на скляпеністыя аб'ёмы накшталт крыжа; у Беларусі вядомы з 11 ст.

Паведаміць пра недакладнасьць