Народныя мастацкія промыслы, галіны народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прадстаўнікі якіх спецыялізуюцца на выкананні твораў гэтага віду мастацтва. У Беларусі найбольш вядомымі Н. м. п. з'яўляюцца: ганчарства, пляценне з лазы, саломы, каранёў дрэў, набіванка, пернікарства, ткацтва, вышыўка, выраб мэблі, размалёўка па дрэве, шкле, палатне (гл. Роспіс дэкаратыўны). Сярод буйных мастацкіх промыслаў Расеі вылучаюць: палехскі, мсцёрскі, фядоскінскі, холуйскі роспісы, гжэльскую кераміку, халмагорскую разьбу па косці, багародскую і дымкаўскую цацкі, валагодскія карункі.

Паведаміць пра недакладнасьць