Рамантызм (франц. romantisme), кірунак у мастацтве кан. 18 - першай пал. 19 ст., які ўзнік як рэакцыя на рацыяналізм эстэтыкі класіцызму. Спалучаў адмаўленне ад утылітарызму, практыцызму, песімістычны погляд на перспектывы грамадскага развіцця з імкненнем да ўвасаблення гармоніі свету, духоўнай каштоўнасці асобы, пошук новых абсалютных і бясспрэчных ідэалаў. Таму ў творах прадстаўнікоў Р. знайшлі адлюстраванне фантастычны свет, іронія, насмешка над неадпаведнасцю мары і рэчаіснасці, пільная ўвага да асобы і яе настрояў. У беларускім выяўленчым мастацтве Р. праявіўся з першай трэці 19 ст., у садова-паркавым мастацтве - з кан. 18 ст., у архітэктуры часта спалучаўся з псеўдараманскім стылем і псеўдаготыкай.

Паведаміць пра недакладнасьць