Сінтэз у мастацтве (грэч. synthesis - аб'яднанне, спалучэнне, састаўленне), адзін са спосабаў творчага мыслення, які заключаецца ў супастаўленні і аб'яднанні розных частак адной і той жа з'явы ці розных з'яў у адзінае цэлае. С. у м. называюць аб'яднанне ў адной кампазіцыі (ансамблі) твораў, якія належаць розным відам мастацтва: архітэктуры, скульптуры, жывапісу (гл. таксама Ансамбль, Гармонія, Інтэр'ер).

Паведаміць пра недакладнасьць