Успенне (Прачыстая),

1. У выяўленчым мастацтве сцэна смерці Маці Боскай і ўзнясення яе душы на неба ў прысутнасці апосталаў. Вядомы кароткі і разгорнуты варыянты кампазіцыі. У кароткім варыянце звычайна паказваецца ложак з прасцёртым на ім целам Маці Боскай, паабапал яго - выявы апосталаў. За ложкам у ззянні (мандорле) змяшчаецца Хрыстос, які трымае ў руках душу сваёй маці ў выглядзе спавітай фігуркі. У разгорнуты варыянт У. уводзяцца таксама: сцэна адсячэння архангелам Міхаілам рук Афонію, які спрабаваў апаганіць цела Маці Боскай і перакуліць ложак, сцэна ўзнясення Маці Боскай на неба «во плоти» і перадача ёю пояса Фаме, выявы апосталаў на аблоках.

2. Царкоўнае свята, якое адзначаецца 15 жніўня каталікамі, 28 жніўня праваслаўнымі.

Паведаміць пра недакладнасьць