Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Амерыкі дакалумбавай культура, сукупнасць матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, створаных народамі Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі да іх адкрыцця Хрыстафорам Калумбам (1492). У дакалумбавы перыяд на гэтай тэрыторыі пражывалі шматлікія індзейскія плямёны, большасць якіх знаходзіліся яшчэ на стадыі першабытнага грамадства. Аднак у «Мезаамерыцы» (г.зн. Цэнтральнай Амерыцы) і ў раёне Андаў (Паўднёвая Амерыка) жылі і такія народы, якія па асобных паказчыках практычна дасягнулі ўзроўню развіцця старажытных цывілізацый свету. Найбольш вядомымі і высокаразвітымі з іх былі майя, ацтэкі і інкі. Асаблівасцю гэтых народаў з'яўлялася тое, што яны змаглі паспяхова развівацца без такіх важных гаспадарча-тэхнічных дасягненняў, як кола, ганчарны круг, плужнае земляробства, выкарыстанне жалеза і бронзы для вырабу прыладаў працы і зброі, прымяненне цяглавых і ўючных жывёл. Акрамя таго, гэтыя народы развіваліся ў складаных прыродна-кліматычных умовах (горы, джунглі, землятрусы, паводкі і інш.). Для культур індзейскіх народаў былі ўласцівы наступныя рысы: політэістычныя вераванні (наяўнасць шматлікіх багоў і божастваў); важная роля міфалагічных уяўленняў, частае прынясенне мясцовым багам разнастайных ахвярапрынашэнняў (зерне, кветкі, птушкі, жывёлы, часам людзі); значная роля ў грамадскім і духоўным жыцці ўладароў, жрацоў, шаманаў; найбольшае развіццё сярод розных відаў мастацкай культуры архітэктуры (найперш пірамідальныя храмы, палацы), выяўленчага мастацтва (скульптурныя творы, насценны жывапіс, рэльефы, ювелірныя вырабы), літаратуры (пераважна паэзія, міфічныя творы), музыкі (песні, рытуальныя танцы) і да т.п. Да заняпаду дзяржаўна-палітычнага і культурнага жыцця індзейскіх народаў спрычыніліся розныя фактары, сярод якіх разбурэнне гарадоў, знішчэнне мноства каштоўнасцей эўрапейскімі заваёўнікамі (канкістадорамі), грамадзянскія войны, сутыкненні паміж рознымі гарадамі-дзяржавамі, разнастайныя эпідэміі, хваробы, збядненне глебаў і інш.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019