Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Гамер, старажытнагрэчаскі паэт, якому прыпісваецца аўтарства сусветна вядомых эпічных паэм «Іліяда» і «Адысея». Магчыма, што спачатку гэты «сляпы вандроўнік» вандраваў па розных элінскіх гарадах і пасяленнях, слухаў і запамінаў там розныя гісторыі, міфічныя паданні, казкі, легенды, а потым на іх аснове ствараў свае творы. Лічыцца, што Г. нярэдка выступаў перад шматлікімі гледачамі на плошчах і рынках грэчаскіх гарадоў, пад акампанемент кіфары нараспеў дэкламуючы свае паэтычныя творы. Яшчэ ў антычную эпоху Г. называлі «бацькам паэзіі», «адзіным паэтам», «царом паэтаў». Яго творы на працягу многіх стагоддзяў лічыліся непераўзыйдзеным узорам для пераймання.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008