Гутэнберг Іаган (1399?-1468), нямецкі друкар, пачынальнік кнігадрукавання ў Эўропе. Быў «залатых спраў» майстрам. У 1438 заснаваў прыватную друкарню. У 1452-1455 у г. Майнц з дапамогай рухомых шрыфтоў выдаў першае поўнааб'ёмнае выданне - Біблію ў 2 тамах (на лацінскай мове). Гэтае выданне прызнана шэдэўрам ранняга друку. Выпускаў таксама навукова-папулярныя кнігі павучальнага характару, падручнікі, каляндары і інш. У 1901 у Майнцы заснаваны музей Г. Вынаходніцтва Г. дазволіла зрабіць друкаванне кніг больш танным, хуткім і шматтыражным.

Паведаміць пра недакладнасьць