Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Дадаізм (франц. dadaisme ад dada - няскладны дзіцячы лепет), авангардысцкі мастацкі кірунак у заходнеэўрапейскім мастацтве (пераважна французскім і нямецкім), які ўзнік ў перыяд першай сусветнай вайны ў Швейцарыі. Сярод яго асноўных прадстаўнікоў - М.Дзюшан, Х.Арп, М.Эрнст, К.Швітэрс і інш. Галоўныя асаблівасці Д.: адсутнасць планамернай будовы твораў; разбурэнне мастацкай формы; прапаганда выпадковасці; выкарыстанне прыёмаў пародыі на творчасць; ірацыяналізм, творчы эпатаж, сацыяльная крытыка. Дадаісты нярэдка выкарыстоўвалі ў сваіх творах ужо «гатовыя рэчы» (або «ready-made») прамысловай вытворчасці (веласіпеднае кола, расчоска, сушылка для бутэлек). М.Дзюшан у 1914 г. выставіў на ўсеагульны агляд «Веласіпеднае кола», а пазней і звычайны пісуар, назваўшы яго «Фантан» (1918). Д. з'яўляўся адной з крыніц поп-арта і хэпенінга.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019