Камунікацыя (ад лац. communico - раблю агульным, звязваю), працэс перадачы і абмену інфармацыяй; сродкі сувязі паміж любымі аб'ектамі матэрыяльнага і духоўнага свету. Тэрмін «К.» ўзнік у пачатку 20 ст. ў кантэксце розных філасофскіх і псіхалагічных плыняў - біхевіярызму, персаналізму, экзістэнцыялізму. Пасля другой сусветнай вайны сфармаваліся 2 асноўныя падыходы да вывучэння К.: рацыяналістычны (разглядае сродкі інфармацыі ў якасці адзінага стымулу, крыніцы сацыяльнага развіцця) і ірацыяналістычны (лічыць, што асноўным вынікам К. з'яўляецца ўзаемаразуменне). Можа мець як аднанакіраваны, так і шматбаковы характар. К. паміж людзьмі звычайна ажыццяўляецца пры дапамозе мовы, іншых знакавых сістэм, а таксама розных невербальных прыкмет (міміка, жэсты, мадуляцыя голасу і г.д.). У сацыяльным жыцці першаступеннае значэнне мае дзейнасць сродкаў масавай інфармацыі - тэлебачанне, радыё, друк, кінематограф і інш.

Паведаміць пра недакладнасьць