Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Кандзінскі Васіль Васільевіч (1866-1944), расейскі жывапісец, графік, тэарэтык мастацтва; адзін з заснавальнікаў абстрактнага мастацтва. Скончыў Адэскую гімназію (1885). Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, у Каралеўскай Акадэміі мастацтваў (Германія). У 1900-1914 і з 1921 жыў за мяжой. Аўтар дынамічных, экспрэсіўных кампазіцый, пабудаваных на спалучэнні красачных плямаў і ламаных ліній («Цьмянае», 1917). Удзельнічаў у стварэнні таварыства «Сіні коннік» і Інстытута мастацкай культуры. Асноватворным фундаментам мастацтва лічыў яго духоўны змест. Сцвярджаў, што патаемны ўнутраны сэнс найлепшым чынам можа быць выяўлены ў кампазіцыях, арганізаваных на аснове рытма, псіхафізічнага ўздзеяння колеру, кантрастаў дынамікі і статыкі. Працаваў таксама ў сферы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (эскізы жаночых упрыгажэнняў, мэблевай фурнітуры), пластыкі (лепка ў гліне), жывапісу па шклу. Выступіў сцэнографам і рэжысёрам у пастаноўцы сюіты М.Мусаргскага «Карцінкі з выставы» (Германія; 1928).

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008