Кубізм (ад франц. cube - куб), авангардысцкая плынь у выяўленчым мастацтве першай чвэрці 20 ст. Развіваўся пераважна ў Францыі; потым стала вядомай у іншых краінах. Яго асноўныя прадстаўнікі - П.Пікасо, Ж.Брак, Р.Дэлоне, К.Малевіч і інш. К. на першы план ставіў фармальныя эксперыменты - выяўленне простых устойлівых геаметрычных форм (куб, конус, цыліндр); аб'ёмнай формы на плоскасці; разлажэнне складаных форм на простыя. У творах К. нярэдка выяўлены прыкметы сучаснай індустрыяльнай цывілізацыі - заводы, фабрыкі, друкаваныя тэксты, бутэлькі і да т.п.