Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Пікасо Пабла (1881-1973), французскі жывапісец, скульптар, графік, гравёр, мастак па кераміцы. Па паходжанні гішпанец. Вучыўся ў Школе выяўленчых мастацтваў (Барселона), у Каралеўскай акадэміі мастацтваў (Мадрыд). Лічыцца адным з заснавальнікаў кубізму (разам з Ж.Бракам). Першы перыяд яго творчасці прынята называць «блакітным» (1904-1905) з-за відавочнай перавагі ў карцінах блакітнай танальнасці (колераў). Затым пачаўся «ружовы перыяд» (1906-1907). З сярэдзіны 1910-х г. ствараў творы ў духу неакласіцызму, у шэрагу работ блізкі да сюррэалізму. Сцвярджаў, што ён любіць мастацтва як «адзіную мэту свайго жыцця» і што «не мог бы жыць, не аддаючы мастацтву ўвесь свой час». Лічыў, што ў жывапісе «важныя толькі знаходкі», а праяўленне ўсякіх пачуццяў адвяргаецца. Творы П. прысвечаны абяздоленым людзям («Дзяўчынка на шары», 1905), маюць грамадскае значэнне (пано «Герніка», 1937), глыбокі гуманістычны змест (малюнак «Голуб свету», 1947).

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008