Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Натхненне, псіхічны стан моцнага ўздыму, напружання духоўных і фізічных сіл чалавека, які вядзе да ўзнікнення ідэі або рэалізацыі задумы ў мастацтве, навуцы, тэхніцы. З'яўляецца адной з найбольш важных перадумоў працэсу творчасці. Характарызуецца рэзкім узрастаннем унутранай актыўнасці чалавека, інтэнсіўнай работай мыслення, мабілізацыяй фантазіі і інтуіцыі, незвычайнай прадукцыйнасцю яго дзейнасці, усведамленнем лёгкасці, перажываннем «апантанасці» і эмацыянальнага паглыблення ў творчасць. Прадстаўнікі ідэалістычных філасофскіх вучэнняў (Платон, Ф.Шэлінг, Э.Гартман і інш.) разглядалі Н. як «боскую апантанасць», містычнае азарэнне, а матэрыялісты адмаўлялі яго звышнатуральны характар і ўспрымалі як псіхічную з'яву, абумоўленую грамадскімі і індывідуальнымі стымуламі, а таксама працэсам працы.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008