Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Эпімах-Шыпіла Браніслаў (1859-1934), беларускі выдавец, мовазнавец, культурны і рэлігійны дзеяч. Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1885), працаваў там жа ў бібліятэцы. Ініцыятар стварэння (1906) і фактычны кіраўнік беларускай выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца». У 1907-1917 выкладаў старажытнагрэчаскую мову і літаратуру ў Імператарскай рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі. З 1919 выкладаў беларускую мову ў прыватнай мужчынскай гімназіі пры рымска-каталіцкай парафіі св. Кацярыны ў Пецярбургу. Кіраўнік студэнцкага Беларускага навукова-літаратурнага гуртка (1912-1917) у Петраградскім універсітэце. Адзін з лідэраў беларускага культурна-грамадскага, навуковага і рэлігійнага жыцця ў Пецярбургу. З 1925 рэдактар, у 1927-1929 дырэктар камісіі Інбелкульта па складанні слоўніка жывой беларускай мовы. У 1913 Беларускі навукова-літаратурны гурток паставіў камедыю Я.Купалы «Паўлінка», дзе адну з роляў выканаў сам Э.-Ш. Арганізоўваў у Пецярбургу беларускія пастаноўкі п'ес «У зімовы вечар», «Хам» паводле Э.Ажэшкі, «Па рэвізіі», «Пашыліся ў дурні» М.Крапіўніцкага і інш. Склаў рукапісную хрэстаматыю з твораў беларускай літаратуры 19 ст., матэрыялы з якой выкарыстоўваў Я.Карскі ў сваёй фундаментальнай працы «Беларусы». Рэдактар першага зборніка Я.Купалы «Жалейка» (1908); збярог рукапісы твораў паэта 1906-1907 (апубл. 1929-1930). Збіраў матэрыялы па гісторыі, этнаграфіі, фальклоры Беларусі.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2018