![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Станкевіч Станіслаў (1907-1980), беларускі палітычны дзеяч. Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт, доктар філязофіі (1936). Пад час нямецкай акупацыі - бурмістра Барысаўскага павету, пазьней - намесьнік прэзыдэнта БЦР у Баранавіцкай акрузе. Дэлегат Другога Ўсебеларускага кангрэсу. Уваходзіў ў беларускую кансьпірацыю. На эміграцыі С. быў сябрам Рады БНР. Напрыканцы 1945 у ангельскай акупацыйнай зоне Нямеччыны ўзначаліў нелегальны Беларускі Нацыянальны Цэнтар (БНЦ). Рэдагаваў часопіс БНЦ «Рух» і газэту «Бацькаўшчына». Быў першым старшынём Антыбальшавіцкага Блёку Народаў (1946). Бібл.: 1. Соловьев А. Белорусская Центральная Рада: создание, деятельность, крах. Мн., 1995. С. 172. Сяргей Ёрш |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|