Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Адчужэнне. У сваёй дзейнасці чалавек імкнецца дамагчыся пастаўленай мэты, найбольш поўна задаволіць свае патрэбы і інтарэсы. Але не заўсёды гэта атрымліваецца, бо чалавек знаходзіцца ў сістэме грамадскіх адносін. Умовы дзейнасці яму могуць быць навязаны звонку. У многіх выпадках мэты і інтарэсы чалавека і сацыяльнай сістэмы не толькі разыходзяцца, але і супрацьстаяць, знаходзяцца ў непрымірымым канфлікце паміж сабой. Усё гэта знешняе праяўленне глыбіннага сацыяльнага працэсу, які атрымаў назву адчужэння. Адчужэнне - аб'ектыўнае ператварэнне чалавечай дзейнасці і яе вынікаў у самастойную сілу. Няздольнасць паўплываць на характар сацыяльных працэсаў, палітычнае жыццё і г.д. прыводзіць да ўсведамлення іх як варожай сілы, што знішчае індывідуальнасць, ператварае чалавека з актыўнага суб'екта гісторыі ў яе пасіўны аб'ект. Складваецца парадаксальная сітуацыя: з аднаго боку, чалавек можа рэалізаваць сябе толькі ў дзейнасці, з другога - ён можа заставацца асобай, індывідуальнасцю толькі па-за рамкамі гэтай дзейнасці.

У сучаснай філасофіі паняццем «адчужэнне» імкнуцца абгрунтаваць усе бакі крызісу грамадства - сацыяльны і нацыянальны прыгнёт, бюракратызацыю грамадскага жыцця, тэхнізацыю і разбурэнне прыроднага асяроддзя, бездухоўнасць асобы, нявер'е і атэізм, тэрарызм і злачыннасць і нават нацыянальна-вызваленчую барацьбу народаў. А.Камю атаясамлівае адчужэнне з відавочнай для яго абсурднасцю чалавечага быцця, фатальнай непазбежнасцю смерці індывіда. Крызіс сацыялізму і марксізму ўяўляецца як праяўленне спецыфічнага адчужэння ў грамадстве з дзяржаўна-калектыўнай уласнасцю, якая ўзмацняе працэс адчужэння, ператварае яго ў фатальна-антрапалагічную з'яву. Спробы пераадолення адчужэння ў гэтым сэнсе абвяшчаюцца ўтапічнымі або звязваюцца са зваротам чалавека да Бога і ісціннай рэлігіі, да ўцёкаў ад грамадства ў інтымна-асабістае жыццё, з маральным адраджэннем асобы і грамадства на аснове любові, салідарнасці і інш.

Чалавек і грамадства. Даведнік   Чалавек і грамадства. Даведнік
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2018