восень
жыць як баран да восені. Гл. баран.
у галаве як у восені на дварэ. Іўеў. Пра шум і зменлівае адчуванне ў галаве. Сцяшковіч, 660.
як ліст восенню. Гл. ліст.
здоўжыцца як восень. Няўхв. Пра зацягнутую справу, чаканне чаго-н. Янк., Пар., 73.
цягнуцца як восень. Няўхв. Пра зацягнутую справу, чаканне чаго-н. Янк., Пар., 190.
зольна на двары як увосень. Ветк. Пра халоднае, непрыемнае надвор'е не ў пару. Мат. Гом., IV, 183.
паміраць бы аб осень мухі. Слуцк. Пра вялікі мор у народзе. Сержпутоўскі 1999, 160.

Паведаміць пра недакладнасьць