гара
абрыняць як Магілянска гара. Гродз. Пра значнае распуханне, раздуванне каго-, чаго-н. Цыхун, 8.
ляжаць як гара. Івац. Няўхв. Пра хворую нерухомую жывёлу. Дуб., Нар., 1; Sielicki, 159; ЗЗайкі.
наесціся як гара. Стаўб. Пра многа і ўдосталь пад'еўшых (звычайна пра жывёлу). МК, 155.
Не рух Рыгара, хай сядзіць як гара. Гродз. Прык. Парада не патрабаваць ад пэўных асоб дзейнасці, лепш пакінуць іх у спакоі. Цыхун, 188.
Не чапай Рыгара, хай стаіць як гара. Прык. Люб. ФА. Тое ж.
раздуцца як гара. Маг. Пра моцнае распуханне, расшырэнне чаго-н. Бялькевіч, 365.
Чужы празнік як сокал ляціць, а свой як гара валіць. Гл. сокал.
як (нібы) гара з плеч спала (звалілася). Докш., Івац., Слуцк. Пра адчуванне палёгкі пасля нейкага здарэння, падзеі, весткі. Нос., 194; Сержпутоўскі 1999, 133; Высл., 426; Санько, 69; ЗЗайкі.
як гара. Слон. Пра нешта вялікае. Высл., 426.
жыць як за каменнаю гарой. Дзятл. Пра спакойнае жыццё пад надзейнай апекай, аховай каго-н. Санько, 69; Даніловіч, 224.
бліскаць (свяціцца) як воўк за гарою. Гл. воўк.
галасок як у таго салаўя, што за гарою (на зарэ) кабылу душыць (коней круціць). Гл. салавей.
Дару бярозавай карою, каб за мужам была як за гарою. Фальк. Вясельнае пажаданне маладой надзейнага, спакойнага жыцця ў замужжы. БВ, 40.
ляцець дадому як з гары ўніз. Уздз. Пра ахвотны рух дадому. Мін.-Мал., 1977, 138.
пашэнціць як жыду з гары. Гл. жыд.
смяяцца як з гары едучы. Пра смех без бачнай прычыны. Нос., 152.
трэба як стаптаны лапаць на гарэ. Гл. лапаць.
[сядзець] як чарвяк за гарэю. Гл. чарвяк.
[падушкі] як горы стаяць. Карм., Гом. Ухв. Пра высокія, вялікія падушкі. Мат. Гом., VI, 142.

Паведаміць пра недакладнасьць