гарох
удалося як свінні ў гаросе. Гл. свіння.
як бобу ў гаросе шукаць. Гл. боб.
як пятух у гаросе. Гл. пятух.
Адзін не жыхар, так як гарох пры дарозе: хто ідзець, шчыпнець. Арш. Прык. Пра безабароннае жыццё адзінокага чалавека, якога кожны можа пакрыўдзіць. ПП 2, 38.
жыць (сядзець) як гарох пры дарозе. Ваўк. п., Мін., Драг. Прык. Пра безабароннае жыццё самотнага чалавека, якога кожны можа пакрыўдзіць. Нос., 42; Federowski, 368; Высл., 320; Сержпутоўскі 1999, 87; СПЗБ 1, 429.
Жыць як гарох пры дарозе: хто ідзе, той ірве. Рэч. Прык. Пра безабароннае жыццё самотнага чалавека, якога кожны можа пакрыўдзіць. ЛЦ, 61.
не прыстае як да сцяны гарох. Ваўк. п. Пра таго, хто не слухае іншых, не рэагуе на заўвагі. Federowski, 251; Янкоўскі, 99.
Сірочае жыццё як гарох пры дарозе: хто ідзе, той ускубне. Прык. Пра безабароннае, самотнае жыццё сіраты. Federowski, 278.
скакаць баццэ гарох на гарачай скаварадзе. Слуцк. Насмешл. Пра чалавека, які падскоквае, перапоўнены эмоцыямі. Сержпутоўскі 2000, 217.
слёзы як гарох. Акц., Івац. Пра буйныя слёзы каго-н. Высл., 385; ЗЗайкі.
так да каго [прыстае] як да сцяны (аб сцяну) гарох. Ваўк. п., Мёр., Мядз., Слуцк. Federowski, 251; Нар. слов., 111; Сержпутоўскі 1999, 11; СПЗБ 4, 161. Тое, што гарох аб сценку.
трымацца за што як гарох за пруціну (хварасціну). Мсцісл. Пра моцнае, учэпістае трыманне, прымацаванне да чаго-н. Юрчанка, 181.
унадзіцца як дзеці ў гарох. Гл. дзеці.
што гарох аб сценку. Паст. Асудж. СПЗБ 1, 429. Тое, што не прыстае як да сцяны гарох.
языком малоць як гарох сыпаць. Бярэз. Пра хуткую балбатлівую гаворку. Ляцкий, 3; Санько, 153; ФА.
як гарох прадаўшы. Бераст. Пра моцны, спакойны сон. Даніловіч, 217.
як гарох. Крыч. Няўхв. Пра дробную гародніну. Бялькевіч, 483.
як чорт гарох малаціў на чым. Гл. чорт.
казаць як гарохам аб сцяну. Клецк., Лаг., Стаўб. Незадав. МК, 307; АВНЛ. Тое, што гарох аб сценку.
сыпаць словам як гарохам. Рэч. ЛЦ, 66. Тое, што языком малоць як гарох сыпаць.
дзяцей як гароху. Пра шматлікасць малых дзяцей. Шпилевский, 179; Киркор, 238; Нос., 35.
талкаваць як гароху наеўшыся. Ваўк. п. 1. Пра балбатню, хуткую гаворку. 2. Насмешл. Пра выпусканне газаў. Federowski, 310.

Паведаміць пра недакладнасьць