дурны
адзецца як пава, але дурная слава. Гл. пава.
выцягацца як баба дурная. Гл. баба.
падхваціцца як дурная бура. Гл. бура.
самагонка як дурная жонка. Гл. жонка.
тут такі парадак як у дурнога ў торбе. Гродз. Няўхв. Насмешл. Пра поўны беспарадак у нечым, у справах, рэчах, паперах. Цыхун, 193.
як у дурнога фанцікаў. Гродз. Насмешл. Пра нешта малапатрэбнае ў вялікай колькасці. Даніловіч 2008, 138.
Гатовае як дурное. Рэч. Прык. Пра тое, куды не ўклаў сваёй працы і што здаецца горшым. ЛЦ, 29.
Чужое як дурное. Асіп. Прык. Пра частае неадэкватнае ўспрыманне чалавекам нечага чужога. Высл, 419.
сыпацца як з дурной торбы. Гл. торба.
як у дурной мельніцы. Гл. мельніца.
як дурному бытыся. Пін. Няўхв. Пра моцную прагу, хаценне кагосьці. Нар. скарбы, 146.
піць як у дурную бочку. Гл. бочка.
бегаць як дурны. Івац. Асудж. Пра чалавека, які неразважліва мітусіцца ў нейкай справе. Ройзензон, 67; ЗЗайкі.
біць як дурны ў дзверы. Іўеў. Асудж. Пра ўпартае стаянне на сваім, не зважаючы ні на што. Сцяшковіч, 579; Санько, 114.
бляяць як дурны баран. Гл. баран.
вылупіць вочы як дурны баран. Гл. баран.
глядзець як [дурны] баран [на ваду]. Гл. баран.
дапасці як дурны да мыла. Карэл. Іран.-асудж. Пра прагнае хапанне чаго-н., прыкладам, ежы. Даніловіч, 221.
круціцца як дурны баран. Гл. баран.
крычаць як дурны ў малінах. Гродз. Асудж. Пра моцны беспрычынны крык. Даніловіч, 221.
набрацца як дурны мыла. Маст. Асудж. Даніловіч, 221. Тое, што дапасці як дурны да мыла.
напіцца як дурны на памінках. Докш. Асудж. Пра празмерна п'янага чалавека. ФА.
насіцца ек дурны со ступою. Жытк. Няўхв. Пра празмерную ўвагу да чаго-н. недарэчнага, неістотнага. ТС 3, 214.
насіцца як дурны з дзвярыма (-амі). Астр., Свісл. Сцяшковіч, 631. Тое ж.
п'яны што й дурны. Івац., Светл. Прык. Пра аднолькавыя паводзіны п'янага і дурнога. ПП 2, 356; Санько, 178; ЗЗайкі.
пагаварыць як дурны з глухім. Віл. Іран. Пра поўнае непаразуменне паміж двума суразмоўцамі. ФА.
пазіраць як дурны баран на ваду. Гл. баран.
рабіць як дурны. Івац. Няўхв. Пра непатрэбную заўзятасць пры нейкай працы. ЗЗайкі.
рваць як дурны анучы. Астр. Іран. Пра вельмі хуткія ўцёкі. Даніловіч, 164.
смэяціся бы дурны з сыру. Пруж. Іран. Пра чалавека, які смяецца без бачнай на тое прычыны. Босак, 32.
стаяць як дурны. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які трапіў у прыкрае становішча. Бялькевіч, 54.
стукаць як дурны ў дзверы. Смарг. ФА. Тое, што біць як дурны ў дзверы.
утрэскацца як дурны ў саладуху. Акц. Жарт. Пра моцную закаханасць. Горленка, 250.
хоча п'яны піць як дурны борацца. Гом. Насмешл. Пра неадэкватнасць паводзін і п'янага, і дурнога. Высл., 413.
цягаць як дурны каменне. Пруж. Насмешл. Пра шчырую заўзятасць у цяжкай непатрэбнай рабоце. ФА.
што дурны. Віц. Пра чалавека, які робіць нешта заўзята, з ахвотай. КВДУ.
зарасці як у дурным лесе. Гл. лес.
цёмна як у дурным лесе. Гл. лес.
шумець як у дурным лесе. Гл. лес.
як на дурным базары. Гл. базар.
як на дурным барану. Гл. баран.
уплятаць як за сямёх дурных. Гл. сем.
як сто дурных. Шчуч., Слон., Ваўк. Іран.-абразл. Пра дурнаватага чалавека. Даніловіч, 253.

Паведаміць пра недакладнасьць