жаба
нахапацца як бусел жаб. Гл. бусел.
боўнуць як жаба ў калодзежы. Шчуч. Асудж. Пра нешта сказанае нетактоўна. Арх. Гр.
всунутыся як жаба в мулю. Кобр. Пагардл. Пра жанчыну, якая недарэчна з'явілася ў таварыстве, дзе яе не чакалі. ФА.
вулупіць очы ек жаба на олешыну. Жытк. Няўхв. Пра няўцямны, здзіўлены, разгублены позірк. ТС 2, 54.
вырачыць вочы як жаба з ночы. Берас. Груб. Даніловіч, 42. Тое ж.
вырачыць вочы як жаба. Ваўк. п., Рэч. Няўхв. Pietkiewicz, 337; Янк., Пар., 30; Высл., 297. Тое ж.
выскачыць як жаба з куста. Насмешл. Пра чалавека, што недарэчна заявіў пра сябе. Высл., 298; Санько, 69.
вытарашчыцца як жаба серучы. Люб. Абразл. Вульг. Пра чалавека, які нетактоўна ў нешта ўзіраецца. ФА.
глядзець як жаба на купіне. Бераст. Няўхв. Даніловіч, 222. Тое, што вулупіць очы ек жаба на олешыну.
дапасці як жаба да гразі (да мулу). Лід. Свісл. Няўхв. Пра чалавека, які прагна накідваецца на нешта не зусім станоўчае. Даніловіч, 222.
драцца як жаба (старая). Стаўб. Няўхв. Пра вельмі дрэннае выкананне песні, спевы непрыемным голасам. МК, 78.
драцца як жаба на корч. Гом. Насмешл. Пра чалавека, што некуды моцна імкнецца, ціснецца. АВНЛ.
драцца як жаба на крэў. Ушацк. Няўхв. Барадулін, 98. Тое ж.
драцца як жаба на купіне. Лід. Няўхв. Даніловіч, 222. Тое ж.
дужы як жаба ў лужы. Ганц. Іран. Насмешл. Пра слабага, знямоглага чалавека. ФА.
знікнуць як жаба ў твані. Касц. Жарт. Пра чалавека, які неяк непрыкметна выйшаў, схаваўся. ЛЦ, 107.
зялёны як жаба. Ваўк. п. Няўхв. Пра колер нейкага прадмета, без захаплення. Federowski, 354.
кідацца як жаба на касу. Наваг. Іран. Пра чалавека, які ў сваіх дзеяннях непрадбачлівы, не адчувае відавочнай небяспекі. ЛЦ, 71.
круціцца як жаба ў калясе. Маз. Насмешл. Пра марныя намаганні чалавека. Высл., 337.
крэктаць як жаба на вясну. Ваўк. п. Насмешл. Пра чалавека, які пры нейкай справе раптам падае голас, праяўляе сябе. Federowski, 152.
лезці як жаба на кол. Асіп. АВНЛ. Тое, што драцца як жаба на корч.
лезці як жаба на корч. Глыб., Круп. Жарт. КВДУ; Гілевіч, 165. Тое, што драцца як жаба на корч.
маўчы як жаба на карчы. Дзятл., Докш., Капыл., Мін., Саліг., Рэч. Кажуць пра спрэчку моцнага са слабым, калі апошняму лепш памаўчаць. Аксамітаў, 152; ЛЦ, 112; АВНЛ; Высл., 345; Санько, 15; Даніловіч, 222.
набрацца (нахлябтацца) чаго як жаба мулу. Слон. п., Зэльв., Івац., Гродз., Шчуч. Няўхв. Пра чалавека, які нечага сквапна нахапаўся альбо залішне напіўся. Federowski, 194; ФА; ЗЗайкі. ≺ Мул - рачны, азёрны глей.
набрацца як жаба гразі. Сміл. Астр., Докш. Няўхв. Шатэрнік, 163; ФА. Тое, што набрацца чаго як жаба мулу.
набрацца як жаба калу. Гродз., Воран. Няўхв. Цыхун, 187; Даніловіч, 223. Тое, што набрацца чаго як жаба мулу.
набрацца як жаба твані. Касц., Мін. Няўхв. ЛЦ, 97. Тое, што набрацца чаго як жаба мулу.
надзімацца як жаба, гледзячы на быка. Мін. Насмешл. Пра чалавека, які занадта імкнецца паказаць сваю значнасць. ЛЦ, 56.
надзьмуцца як жаба на карчы. Санько, 155. Тое ж.
надуцца як жаба на корч. Рэч., Гродз. п., Калінк. Няўхв. Пра чалавека, што празмерна важнічае, ганарыцца. Federowski, 195; Высл., 350; ДА.
надуцца як жаба на купіну. Гродз. Няўхв. Даніловіч, 222. Тое ж.
нязграбны як жаба. Ваўк. п. Няўхв. Пра нязграбнага, нялоўкага, непрывабнай знешнасці чалавека. Federowski, 202.
паўзці як жаба. В.Дзв. Няўхв. Пра чалавека, які марудна павольна перамяшчаецца, пляцецца. ЗВалодзінай.
пляхацца як жаба. Карэл. Насмешл. Пра нейчую нязграбную хаду, перамяшчэнне. Шаталава, 136.
пнуцца як жаба на купіну. Жытк., Пух., Мін., Лаг. Няўхв. ТС 4, 65; ФА; ЛЦ, 118; Varłyha, 99. Тое, што драцца як жаба на корч.
Рабая баба ўсё роўна як жаба: ні людзям паказаць, ні сабе паглядзець. Прык. Пра зняважлівае стаўленне да жанчыны з пабітым воспай тварам, непрыгожай. Ляцкий, 37.
распяяцца як жаба на карчы. Мядз. Кплів. Пра чалавека, які надта заўзята расспяваўся, не зважаючы на іншых. Высл., 376.
рассесціся дзе як жаба на купіну. Смарг. Насмешл. Пра чалавека, які занадна вольна рассеўся і важна сябе пачувае. ФА.
скакаць як жаба - з купіны на купіну. Мін. Няўхв. Пра чалавека, які робіць нейкія рухі, якія не выклікаюць захаплення альбо спачування. ЛЦ, 122.
скверціся як жаба. Няўхв. Пра капрызнае дзіця. ТС 3, 60.
скокнуць як жаба з купіны. Мсцісл. Жарт. Пра лёгкае, спрытнае перамяшчэнне, выкананне якой-н. справы. Юрчанка, 183.
сядзець як жаба на вяселлі. Рэч. Насмешл. Пра ганарыстую, надзьмутую асобу. ЛЦ, 74.
сядзець як жаба над купінаю. Мсцісл. Пагардл. Пра ціхае, маўклівае адбыванне часу. Юрчанка, 183.
углядацца як жаба ў арэх. Нясв. Насмешл. Пра кепскі зрок. ФА.
улезці як жаба ў гразь. Хойн. Асудж. Пра чалавека, які моцна ўвяз у непрыгожую сітуацыю. АВНЛ.
улюблівы як жаба ў гразь. Уздз. Насмешл. Пра часта і лёгка ўлюблівага чалавека. Высл., 405.
хадзіць як расплюшчаная жаба. Ваўк. Абразл. Кплів. Пра чалавека ў прыбітым, гаротным стане. Высл., 412.
халодная як жаба. Ваўк. п., Драг., Бярэз. Няўхв. 1. Пра безэмацыйнасць некага. 2. Пра раўнадушную жанчыну ў палавых дачыненнях. Federowski, 49; Нар. лекс., 222; ФА.
цягнуцца ззаду як жаба. Сміл., Хойн. Няўхв. Пра марудлівых, не жадаючых прыспешыць хаду людзей. Шатэрнік, 19; Мат. Гом., III, 189.
Як була молода, то була рэзка, а як постарэла - як жаба облезла. Жытк. Фальк. Жарт. Пра заганы старасці ў параўнанні з маладосцю. ТС 4, 346.
як жаба на лісапеце. Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, які паводзіць сябе дзівосна, з выкрутасамі. Юрчанка, 183.
як жаба ў лапцях. Свісл. Іран. Пра чалавека, які недарэчна выглядае ў якім-н. адзенні. Даніловіч 2010, 91.
насіцца як кошка з жабай: гадка з'есці і шкада кінуць. Гл. кошка.
злітавацца як рак над жабаю [узяў ды й очы выдраў]. Гл. рак.
заняло як жабе на зіму. Дзятл., Карэл. Кплів. Пра чалавека, якому ў спрэчцы рашуча не было ўжо чаго сказаць. Янк., 408; Даніловіч, 222; Гілевіч, 165.
бы жабу з'еў. Пруж. Насмешл. Пра чалавека, які выглядае неяк нязвыкла, маўкліва. Босак, 29.
маўчаць як жабу праглынуўшы. Шчуч. Насмешл. Пра маўчанне чалавека, што трапіў у непрыемную сітуацыю. Даніловіч, 223.
сядзець як жабу прыглынуўшы. Мёр. Здзекл. Пра незайздросны стан чалавека ў пэўнай сітуацыі. ДА.
бы жабы топчэ. Пін. Насмешл. Пра чалавека, які непрыгожа ходзіць. Нар. скарбы, 142.
вочы [рабы] як у жабы. Ваўк. п., Сен. Насмешл. Пра непрывабныя выпуклыя вочы. Federowski, 336; Каспяровіч, 181.
вочы як жабы навярху сідзяць. Маладз. Здзекл. Пра нейчыя выпуклыя непрыгожыя вочы. Гілевіч, 53.
дружна як жабы на дождж. Іран. Пра людскую мітусню, актыўнасць, крык. Янк., Пар., 55.
рукі як жабы. Віл., Слон. Пра халодныя, застылыя рукі. Sielicki, 162; Барысюк, Буян, 13.
шчочкі рабы як у жабы. Паст. Насмешл. Фальк. Пра рабыя, у плямках, больках, вяснушках шчокі. СПЗБ 5, 179.
як з жабы сала з чаго. Свісл. Іран. Пра адсутнасць ці вельмі малую карысць, толк з чаго-н. Даніловіч, 226.

Паведаміць пра недакладнасьць