клёцка
падыходзіць як Марцін да клёцак. Гл. Марцін.
дзяўчонка як клёцка. Мсцісл. Ухв. Жарт. Пра невялічкую, поўненькую, прывабную дзяўчыну. Юрчанка 1977, 239.
жыць як клёцка ў масле. Мсцісл. Ухв. Пра спакойнае, сытае, заможнае жыццё. Юрчанка 1969, 44.
харашы як клёцкі ў куляшы. Тал. Жарт. Пра дзяўчат, якія няблага выглядаюць. Шейн, 482; Янкоўскі, 17; АВНЛ.

Паведаміць пра недакладнасьць