лысы
ведаць як лысага. Навагр. Пра вельмі добрае, да драбніц веданне каго-н. Даніловіч, 232.
лёгка жаніцца што лысага брыць. Смарг. Жарт. Пра тое, што не мусіць быць простым і хуткім. ПП 2, 25.
на полі каласоў як у лысага валасоў. Няўхв. Пра вельмі рэдкае збожжа, малы ўраджай. Аксамітаў, 253.
патрэбен як лысаму грэбень. Мін. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. ЛЦ, 118.
патрэбен як лысаму дзеду грабянец. Гл. дзед.
трэба як лысаму банцік. Дзятл. Іран. Даніловіч, 232. Тое, што патрэбен як лысаму грэбень.
трэба як лысаму расчоска. Ашм., Бар., Івац. Іран. Даніловіч, 232; ЗЗайкі. Тое ж.
дарвацца як лысы да расчоскі (да грэбня). Воран., Іўеў. Іран. Пра неадольнае жаданне чаго-н., прагнае накідванне на што-н. Даніловіч, 232.
знацца як лысыя коні. Гл. конь.

Паведаміць пра недакладнасьць