маці
сядзець як Мацер Божая. Пра кагосьці, хто сядзіць са складзенымі рукамі. БПФС, 27.
едзе як чорт мацеру да доктара вязе. Гл. чорт.
баяцца як стары конь мацеры. Гл. конь.
жыць як у мацеры за плячыма. Мін. Ухв. Пра добрае, бяспечнае, бесклапотнае жыццё кагосьці. Высл., 321.
прывыкнуць як дзіця да мацеры. Гл. дзіця.
як аднае мацеры дзеткі. Ваўк. п. Пра вельмі падобных адзін на аднаго людзей. Federowski, 92.
голы як маці радзіла. Ваўк. п., Слуцк. Пра зусім голага чалавека, без ніякай вопраткі. Federowski, 112; МК, 313.
трэба як старому каню маці. Гл. конь.
У знаці як у роднай маці. Прык. Ухв. Пра добры прыём у блізкіх сяброў. Нар. слов., 272. ≺ Знаць - блізкія сябры, знаёмыя.
як маці радзіла. Лельч. Кучук, Малюк, 49. Тое, што голы як маці радзіла.

Паведаміць пра недакладнасьць