Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

пень
И ў старца душа ня пень: хочить хлеба и канапель. Смал., Шарк. Прык. Пра патрэбу кожнага ў харчаванні. Добр., Смол., 117; Рапановіч, 46.
адзін як пень. Слон. п., Івац., Мін., Лід., Жытк., Дзярж. Спачув. Пра старога самотнага чалавека. Federowski, 6; Высл., 281; АВНЛ; ТС 4, 22; СЦБ, 95; ЗЗайкі.
адзін як пень у чыстым полі. Докш. АВНЛ. Тое ж.
Ваша маладая як сучка рабая, а ваш малады як пень смаляны. Гл. сучка.
гаварыць каму як у пень. Мсцісл. Няўхв. Пра людзей, што не рэагуюць на сказанае. Юрчанка 1977, 247.
глухі як (што) пень (калода). Ваўк. п., Івац., Слуцк., Рэч., Стаўб., Светл., Старадар., Рэч., Бых. Пагардл. Пра глухога чалавека. Federowski, 110; Сержпутоўскі 1999, 36; Pietkiewicz, 370; Янк., 402; МК, 53; Высл., 305; ЛЦ, 74; Матэрыялы 1981, 25; ЗЗайкі.
голы як пень. Ваўк. п. Няўхв. Пра зусім беднага чалавека. Federowski, 112.
дурны як пень. Слуцк. Пагардл. Пра дурнога чалавека. Сержпутоўскі 1999, 61, 97; Ляцкий, 42.
зачапіцца як п'яны за пень. Гл. п'яны.
лысы як пень абсеклы. Дзятл. Няўхв. Пра знешнасць аблыселага чалавека. Арх. Гр.
маўчаць як пень. Слуцк. Няўхв. Пра чалавека, які занадта маўчыць. Сержпутоўскі 1999, 122.
не скрануць як пень дубовы. Няўхв. Пра чалавека, які вельмі стойкі, упарты. Янк., Пар., 113.
рабіць як пень цераз калоду. Няўхв. Пра работу, якая бесталкова робіцца. Расторгуев, 260.
стаў у парозе як пень на дарозе. Насмешл. Пра чалавека, што стаіць на дарозе і перашкаджае іншым. Ляцкий, 43.
стаяць як пень 〈маляваны〉. Воран., Гродз. Зняважл. Пра чалавека, які не разумее, што адбываецца. Даніловіч, 241.
стаяць як пень у белы дзень. Лід. Няўхв. Пра чалавека, што трымаецца збянтэжана, няўцямна. Сцяшковіч, 617.
стаяць як пень. Стаўб. Зняважл. Пра чалавека, які бяздзейнічае, не разумее, не памагае. МК, 247.
усадзіў бог душу як у пень. Смарг. Няўхв. Пра тупога, дурнаватага, нягеглага чалавека. ФА.
чырвоны як пень альховы. Ельск., Сміл. Ухв. Пра здаровага румянага чалавека. Высл., 420; Шатэрнік, 18.
што пень, нічогенькі не панімаіць. Б.Каш. Асудж. Пра чалавека тупога, няўцямнага. Матэрыялы 1981, 109.
як на пень уз'ехаў. Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, што спыняецца раптам у здзіўленні. Юрчанка, 192.
як пень у белы дзень. Лід. Асудж. Пра збянтэжанага, зніякавелага, разгубленага чалавека. Даніловіч, 241.
жыць як за пнём. Лоеў. Ухв. Пра чалавека, што жыве без турбот, бяспечна. Янкова, 261.
сядзець як чорт на пні. Гл. чорт.
казаць каму як пню: яму ўсё роўна. Няўхв. Пра чалавека, які не рэагуе на словы, не слухае. Романов 1901, 68.
〈да хатняй работы〉 як да пня. Маладз. Няўхв. Пра няспрытную ў рабоце жанчыну. Гілевіч, 131.
гаварыць як да пня. Мсцісл. Няўхв. Пра зварот да ўпартага чалавека, якому цяжка штосьці сказаць, загадаць. Юрчанка, 182.
да бойкі як да пня. Мядз. Насмешл. Пра гарачы, задзірысты характар чалавека, які лёгка кідаецца ў бойку. ЗСалавей.
даходзіць як да пня каму да каго. Іўеў., Слон. Асудж. Пра вельмі павольнае разуменне некім нечага. Даніловіч, 219.
зваліцца як з пня. Рэч. Пра чалавека, які раптоўна памёр, захварэў - зваліўся з ног. ЛЦ, 106.
як да пня. Навагр. Асудж. Пра чалавека, які вельмі ахвочы да нечага - пагуляць, выпіць. Даніловіч, 219.

Слоўнік беларускіх народных параўнанняў   Слоўнік беларускіх народных параўнанняў
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019