рука
Без навук як без рук. Прык. Пра немагчымасць абысціся без навучання. Санько, 114.
як без рук. Бабр., Пін., Слон., Стаўб., Івац. Пра бездапаможнае, цяжкае абыходжанне без каго-, чаго-н. МК, 308; ПП 1, 150; Высл., 425; ЗЗайкі.
прычапіцца як смала к рукам. Гл. смала.
ласкава як матчынымі рукамі. Ухв. Пра вельмі ласкавае абыходжанне. Янк., Пар., 94.
рабіць як не сваімі рукамі. Бераст., Мсцісл. Пра неакуратнае, нязграбнае выкананне нейкай працы. Сцяшковіч, 617; Даніловіч, 238; Юрчанка 1969, 114.
як рукамі развесці. Мёр. Пра малы зямельны надзел. Нар. скарбы, 141.
праворны як мятла ў руках. Гл. мятла.
паўміралі як за рукі пабраліся. Ваўк. п., Івац. Пра вельмі кароткія прамежкі паміж смерцю каго-н. Federowski, 216; ЗЗайкі.
Шчасце не цукерка - у рукі не возьмеш. Гл. цукерка.
як рукой дастаць. Лельч. Пра блізкую мэту, малую адлегласць, якую лёгка пераадолець. Кучук, Малюк, 119.
як рукой зняло. Ваўк. п., Стаўб., Клецк., Шчуч., Жытк., Лельч., Івац. Пра эфектыўны сродак, спосаб лячэння, калі хвароба, перажыванні, пачуцці хутка і надзейна мінуліся. Federowski, 265; Сержпутоўскі 1999, 81, 137; МК, 317; Высл., 430; ТС 5, 127; Кучук, Малюк, 119; ЗЗайкі.
як рукой падаць. Свісл. Сцяшковіч, 618. Тое, што як рукой дастаць.
блізка як рукою падаць. Капыл., Слуцк. Высл., 287; Янк., Пар., 17; Никифоровский, 202; Сержпутоўскі 1999, 18. Тое ж.
сон як у руку даў. Ваўк. п., Іўеў., Маст., Воран., Івац. Пра прарочы сон, які спраўдзіўся. Ляцкий, 42; Federowski, 265; Сцяшковіч, 620; Высл., 386; ЗЗайкі.

Паведаміць пра недакладнасьць