смала
Быль як смала, а небыліца як вадзіца. Прык. Пра тое, што сапраўды добрыя падзеі застануцца ў памяці, а благія забудуцца. Рапановіч, 243.
Быль як смала, а нябыль як вада. Прык. Ром., Зап., I, 215. Тое ж.
зямля [стала ліпкая] як смала. Слон. Пра зямлю пасля дажджу. Высл., 331.
ліпкі як смала. Маладз., Стаўб. Няўхв. Пра нешта, некага прычэплівых. Носович, 595; МК, 139.
навяліцца як смала. Мсцісл. Няўхв. Пра прычэплівага чалавека. Высл., 349, 137. ≺ Навяліцца - прыліпнуць, прычапіцца.
прыліпнуць як смала да плота. Мін. Няўхв. ЛЦ, 119. Тое, што прыляпіцца як смала.
прыляпіцца як смала. Ганц., Івац. Няўхв. Пра таго, хто неадчэпна, дакучліва прыстае да каго-н. Аксамітаў, 136; ФА; ЗЗайкі.
прыставаць як смала да падэшвы. Лід. Няўхв. Даніловіч, 250. Тое ж.
прыставаць як смала да пастала. Свісл. Няўхв. Даніловіч, 250. Тое ж.
прыстаць бы шаўцоўская смала. Слуцк. Няўхв. Сержпутоўскі 1999, 132. Тое ж.
прыстаць як смала да кала. Ашм., Пруж. Няўхв. Станкевіч, 1055; ФА. Тое ж.
прыстаць як смала да плоту. Стаўб. Няўхв. МК, 217. Тое ж.
прычапіцца да каго як смала да цела. Астр. Няўхв. СПЗБ 4, 170. Тое ж.
прычапіцца як смала да дрэва. Брасл., Стол. Няўхв. Рабкевіч, 172; Барысюк, Буян, 13. Тое ж.
прычапіцца як смала к рукам. Пух. Няўхв. СПЗБ 4, 170. Тое ж.
учапіцца як смала да кала. Гродз. Няўхв. Цыхун, 194. Тое ж.
чапляцца да каго як смала да кала. Ашм., Свісл. Няўхв. Даніловіч, 250. Тое ж.
чорны як смала. Ваўк. п. Няўхв. Пра нешта вельмі чорнае, бруднае. Federowski, 66.
завіхацца як муха ў смале. Гл. муха.
завязнуць у сваім багацці як муха ў смале. Гл. муха.
згінуць як муха ў смале. Гл. муха.
ісці як па смале. Мін. Няўхв. Пра цяжкую дарогу, павольны рух. ЛЦ, 32.
памалу (павольна) як муха на смале. Гл. муха.
паўзці як муха па смале. Гл. муха.
рухацца як муха па смале. Гл. муха.
хадзіць як чорт па смале. Гл. чорт.
уліпнуць як муха ў смалу. Гл. муха.
улезці/залезці як муха ў смалу. Гл. муха.
Замуж - як у мёд, з замужжа - як са смалы. Гл. мёд.
прыліпнуць як пчала да смалы. Гл. пчала.
прыстаць як да смалы. Зэльв. Незадав. Пра дакучэнне частымі просьбамі, назойлівымі роспытамі. МК, 218.

Паведаміць пра недакладнасьць