сыр
белы як сыр. Слон. Ухв. Пра здаровага прыгожага (бялявага) хлопца. Янкоўскі 1971, 12; Высл., 286.
бы сыр у масле качацца. Воран., Івац. Ухв. Пра чалавека, які добра жыве, багата, заможна, у дастатку. Янк., 398; Сцяшковіч, 582; ЗЗайкі.
жыць як сыр у масле катацца. Віл., Смарг., Слуцк., Мсцісл., Стаўб., Маз., Слон. Ухв. СЦБ, 139; СПЗБ 5, 54; Сержпутоўскі 1999, 17, 55, 78; Юрчанка 1977, 199; Янк., 407, 423; МК, 319. Тое ж.
жыць як сыр у масле. Дзятл., Стаўб., Слуцк., Саліг. Ухв. Сцяшковіч, 620; ФА; МК, 319. Тое ж.
здаровая дзеўка як сыр. Брасл., Докш. Ухв. Пра здаровую, моцную бялявую дзяўчыну. СПЗБ 2, 297; Высл., 328.
як сыр у масле купацца. Гродз. Ухв. Цыхун, 197. Тое, што бы сыр у масле качацца.
як сыр у смятане плаваць. Ухв. Санько, 71. Тое ж.
смэяціся бы дурны з сыру. Гл. дурны.

Паведаміць пра недакладнасьць