туман
згінуць як туман. Пра поўнае, бясследнае знікненне нечага. Янк., Пар., 72.
Любіліся, кахаліся як малыя дзеці, разышліся як туман па свеце. Гл. дзіця.
хадзіць як туман па бульбе. Іўеў. Няўхв. Пра чалавека, які ходзіць, бадзяецца без толку, без справы. Даніловіч, 255.
цягнуцца як туман па (на) сенажаці. Воран. Іран. Пра кагосьці, хто павольна, не спяшаючыся ідзе, цягнецца і пад. Даніловіч, 255.
як праз туман, як у тумане. Паст. Спачув. Пра невыразнае, няяснае, цьмянае бачанне чагосьці. СПЗБ 5, 146.
як туман уваччу. Лоеў., Слуцк. Спачув. Пра благі стан зроку ў кагосьці. Янкова, 139; ДА.
бачыць як у тумане. Слон. Спачув. Высл., 284. Тое ж.
як у тумане быць. Смарг. Пра стан вялікай разгубленасці, глыбокай безразважнасці. Даніловіч 2010, 91.
туманом худыты. Брасл. Няўхв. Пра чалавека, які ходзіць без сэнсу, без мэты. Скарбы, 105.
набраць як туману ў рэзгіны. Іран. Пра тое, чаго нельга набраць і панесці. Янк., Пар., 108.

Паведаміць пра недакладнасьць