1 Паліплоідная, наяўнасць набору храмасомаў у колькасці, большай, чым дыплоідная (тэтра-, октаплодыя - адпаведна 4n і 8n). 2 Першасная культура (асноўная культура), культура клетак, атрыманых непасрэдна ад арганізма. 3 Плазміда, кальцавая малекула ДНК, якая аўтаномна ад храмасомы рэпліцыруе ў клетцы. Гл. таксама Гібрыдная плазміда 4 Політрансфармацыя, трансфармацыя складаных арганічных малекулаў, якая ўключае больш чым адну ферментатыўную рэакцыю. 5 Пракарыёты, вірусы, бактэрыі, якія ў адрозненне ад эўкарыётаў не маюць ядра. 6 Прамтор, рэгулятарны ўчастак аперона, да якога далучаецца РНК-палімераза, фермент транскрыпцыі. 7 Пратапласт, раслінная (мікробная) клетка, пазбаўленая клетачнай сценкі з дапамогай фермента або механічнага ўздзеяння. 8 Пратэктыўныя бялкі, бялкі, пры ўвядзенні якіх у жывы арганізм узнікае імунітэт, які абараняе ад інфекцыі. 9 Прафаг, ДНК бактэрыяфага, убудаваная ў бактэрыяльную храмасому.