-
1
сажань — мера даўжыні ў 2,134 м [Гарэцкі]
-
2
санкі — ніжняя сківіца ў людзей або жывёлы [Гарэцкі]
-
3
саха — слуп, падпорка ў гумне [Гарэцкі]
-
4
сіг — крок [Гарэцкі]
-
5
спамін — успамін, памяць [Гарэцкі]
-
6
стадола — будынак для вазоў на заезджым двары [Гарэцкі]
-
7
сувалка — рэшткі валакна пасля трапання льну або канаплі [Гарэцкі]
-
8
судзінне — посуд [Гарэцкі]
-
9
суднік — шафка для кухоннага посуду [Гарэцкі]
-
10
султыжка — костка, масол [Гарэцкі]
-
11
супарат — упарты чалавек; свавольны; супастат, мяцежнік [Гарэцкі]
-
12
супрадкі — вячоркі, у час якіх дзяўчаты разам пралі [Гарэцкі]
-
13
сценка — незасеяная паласа поля, пакінутая для праезду на конях з вазамі [Гарэцкі]
-
14
сяніца — пуня, будынак для сена [Гарэцкі]
На запыт знайшлося 14 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць