Фром Эрых (Fromm; 1900-1980), нямецка-амерыканскі філосаф і сацыёлаг, прадстаўнік неафрэйдысцкай школы, або «культурнага псіхааналізу». Яго асноўныя творы «Уцёкі ад свабоды» (1941), «Чалавек які ён ёсць» (1947), «Канцэпцыя Маркса аб чалавеку» (1961), «Рэвалюцыя надзеі. Пра гуманістычную тэхніку» (1968), «Крызіс псіхааналізу» (1973). У адрозненне ад З.Фрэйда, для Фрома характэрны меншая біялагізацыя сутнасці чалавека і пераход да «сацыяпсіхалагізму». Фром спрабаваў вырашыць механізм узаемаадносін псіхалагічных і сацыяльных фактараў грамадскага развіцця. Аднак, аналізуючы «сацыяльнае асяроддзе», ён ігнараваў яго класавую неаднароднасць, а сутнасць чалавека і ўсяго гістарычнага працэсу разумеў абстрактна-псіхалагічна, хоць адзначаў заганы сучаснага грамадства. На яго думку, капіталізм - псіхічна хворае ірацыянальнае грамадства. Выйсце з гэтага становішча Фром бачыць у «гуманістычным псіхааналізе», у лячэнні «індывідуальнай паталогіі». Спрабаваў «сінтэзаваць» фрэйдызм і марксізм.

Паведаміць пра недакладнасьць