Меланізм, цёмная афарбоўка жывёл, абумоўленая наяўнасцю ў іх покрывах вялікай колькасці пігментаў - меланінаў, якія вызначаюць чорны, цёмна-карычневы, шэры або рыжы колер скурнага покрыва. З'яўленне меланіст аў абумоўлена фізіялагічнымі асаблівасцямі арганізма або выпадковымі генетычнымі зрухамі. Цёмнаафарбаваныя асобіны трапляюцца як сярод амфібій, так і сярод рэптылій. У Беларусі меланізм найбольш характэрны для жывароднай яшчаркі, гадзюкі звычайнай і вужа звычайнага. У пэўных умовах пражывання меланісты могуць быць больш жыццяздольныя, чым светлаафарбаваныя асобіны, і ў ходзе натуральнага адбору заняць пераважнае становішча.