Ампір (ад франц. empire - імперыя), стыль у мастацтве шэрага эўрапейскіх краін першай трэці 19 ст. Зарадзіўся ў Францыі ў кан. 18 - пач. 19 ст. як заключны этап класіцызму. У аснове А. - традыцыі антычнай Грэцыі і Рыма перыяду Імперыі, якія вызначылі манументальную выразнасць, лаканізм, стрыманасць стылю. У мастацтве Беларусі А. вядомы з пач. 19 ст.