Класіцызм (ням. Klassizismus ад лац. classicus - узорны), мастацкі стыль 17-19 стст., адной з галоўных рыс якога быў зварот да антычнай спадчыны. Вызначаецца імкненнем да яснасці і чысціні прапорцый, ураўнаважанасці і гармоніі форм, увасабленнем значных грамадскіх, узвышаных, гераічных і маральных тэм, ідэалаў. У мастацтве Беларусі рысы К. з'явіліся ў кан. 18 ст., суіснавалі з барока. Як самастойны стыль К. атрымаў пашырэнне ў архітэктуры, выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве ў 19 ст.