Барока (ад іт. barocco - мудрагелісты, вычварны, дзіўны, ад партуг. perola barocca - жамчужына няправільнай формы), вядучы стыль у мастацтве 16-18 стст. Вызначаецца кантрастнасцю сэнсавых і пластычных пабудоў твораў, напружанасцю і дынамічнасцю ў вырашэнні вобразаў, імкненнем да велічнасці і пышнасці, да аб'яднання ў пластычных мастацтвах рэальнага і ілюзорнага, да ансамблевасці рашэнняў. У беларускай архітэктуры, выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве стыль Б. зарадзіўся ў кан. 16 - пач. 17 ст., найбольшае пашырэнне атрымаў у 17-18 стст.