Стыль у мастацтве (лац. stylus < грэч. stylos - стрыжань, палачка для пісьма па васковай дошчачцы),

1. Сістэма прынцыпаў, заканамернасцей і правіл, a таксама асаблівасці мастацкіх форм, уласцівых вызначанай гістарычнай эпосе.

2. Індывідуальны стыль таго ці іншага майстра, адлюстраваны ў яго канкрэтным творы.

3. Сістэма вызначаных прыкмет, уласцівых мастацтву пэўнага народа, мастацкай школе. У развіцці С. у м. вылучаюць перыяды, a таксама тэндэнцыі, напрамкі. Для беларускага мастацтва характэрны агульнаэўрапейскія стылі - раманскі, гатычны, маньерызм, барока, ракако, класіцызм, рамантызм, «мадэрн», a таксама стылістычныя напрамкі, абумоўленыя асобнымі мастацкімі цэнтрамі, нацыянальнымі школамі, буйнымі творчымі асобамі, - візантыйскія ўплывы ў старажытнабеларускім мастацтве, стылістычныя напрамкі 19-20 стст. (гл. Мадэрнізм, Сацыялістычны рэалізм), неастылі (гл. Неараманскі стыль, Неаготыка, Неабарока, Неакласіцызм, Неарускі стыль).

Паведаміць пра недакладнасьць