Мадэрнізм (франц. modernisme ад moderne - навейшы, сучасны), агульная назва шэрага плыняў у мастацтве 20 ст., якія адлюстроўваюць стан і напрамкі развіцця культуры. У аснове большасці мадэрнісцкіх плыняў ляжыць рашучы разрыў з традыцыйнымі спосабамі і сродкамі адлюстравання рэчаіснасці, абсалютызацыя формы, адмаўленне ад выяўленчай падобнасці ў паказе з'яў свету, жыцця, пачуццяў чалавека. Сярод асноўных вылучаюць: абстракцыянізм (гл. Абстрактнае мастацтва), гіперрэалізм, канцэптуальнае мастацтва, кубізм, оп-арт, поп-арт, сюррэалізм, фавізм, футурызм, экспрэсіянізм, супрэматызм.