Абстрактнае мастацтва (абстракцыянізм; ад лац. abstractio - абстрагаванне, аддаленне, адцягненне), мадэрнісцкі (гл. Мадэрнізм) напрамак у мастацтве 20 ст., якому ўласціва адлюстраванне свету з дапамогай адцягненых элементаў формы (колеравая пляма, лінія, аб'ём і г.д.), стварэнне невыяўленчых рацыяналістычна ўпарадкаваных кампазіцый. Разнавіднасцямі А. м. з'яўляюцца супрэматызм, оп-арт.

Паведаміць пра недакладнасьць