1. Мастацтва сачынення, складання, састаўлення розных частак у адзінае цэлае адпаведна іх сэнсу, зместу, пэўнай ідэі. Сродкамі К. з'яўляюцца: сіметрыя і асіметрыя, кантраст і нюанс, рытм, суразмернасць частак і цэлага, прапарцыянальнасць, маштабнасць, святло, колер, фактура.
2. Пашыраная назва твора мастацтва, які мае самастойнае значэнне (карціна, гравюра, скульптура, твор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і г.д.) (гл. таксама Ансамбль, Гармонія, Каларыт, Сінтэз у мастацтве).