Кантраст (франц. contraste - рэзкае адрозненне, супрацьлегласць), у выяўленчым мастацтве шырока распаўсюджаны прыём, які заснаваны на супрацьпастаўленні пэўных процілеглых якасцей, закліканых узмацніць адна адну. Найбольш пашыраны колеравы і танальны К. Колеравы К. складаецца з супрацьпастаўлення дадатковых колераў або колераў, якія адрозніваюцца адзін ад аднаго па светлаце. Танальны К. - супастаўленне светлага і цёмнага. Адрозніваюць таксама сэнсавы К. У творах мастацтва К. з'яўляецца важным прыёмам, дзякуючы якому вылучаецца галоўнае, дасягаецца большая выразнасць і вастрыня характарыстык вобразаў, герояў, пераканаўчае раскрыццё ідэі (гл. Ідэя мастацкая), тэмы, сюжэта. Катэгорыя, супрацьлеглая К., - Нюанс.